Перайсьці да зьместу

Шарль дэ Баншам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Шарль дэ Баншам
па-француску: Charles de Bonchamps
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся10 траўня 1760(1760-05-10)[1][2]
Памёр18 кастрычніка 1793(1793-10-18)[1][2] (33 гады)
Сужэнец Marie de Bonchamps[d]

Шарль Мэльшэ Арту дэ Баншам (па-француску: Charles-Melchior Arthus de Bonchamps; 10 траўня 1760, Жувардэй, Францыя — 18 кастрычніка 1793, Сэн-Фляран, Францыя) — францускі палітык і адзін зь лідэраў вандэйскіх раялістаў у барацьбе супраць рэспубліканцаў падчас францускай рэвалюцыі.

Нарадзіўся ў правінцыі Анжу. Свой першы вайсковы вопыт атрымаў у ЗША, удзельнічаючы ў якасьці валантэра ў вайне за незалежнасьць Злучаных Штатаў. Вярнуўшыся ў Францыю, ён быў прызначаны капітанам грэнадэраў францускай каралеўскай арміі. Шарль быў перакананым абаронцам францускай манархіі. Увесну 1793 быў абраны лідэрам паўстанцаў Вандэі, узначальваў сялянскую армію, працаваў разам з Анры дэ ля Рашэжакленам і Жакам Катэліно.

У бітвы пры Шале быў сьмяротна паранены й памёр на наступны дзень.

  1. ^ а б в г Charles De Bonchamps // GeneaStar
  2. ^ а б в г Charles-Artus de Bonchamps // Roglo — 1997.
  • Chisholm, Hugh, ed (1911). Encyclopædia Britannica (11th ed.). Cambridge University Press.