Перайсьці да зьместу

Артур Шапэнгаўэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шапэнгаўэр»)
Артур Шапэнгаўэр
па-нямецку: Arthur Schopenhauer
Дата нараджэньня 22 лютага 1788
Месца нараджэньня Данцыг (цяпер Польшча)
Дата сьмерці 21 верасьня 1860 (72 гады)
Месца сьмерці Франкфурт-на-Майне
Школа/традыцыя кантыянства, ідэалізм
Кірунак неклясычная філязофія, ірацыяналізм
Асноўныя зацікаўленасьці мэтафізыка, эстэтыка, этыка, фэнамэналёгія, мараль, псыхалёгія
Значныя ідэі The World as Will and Representation[d] і Parerga and Paralipomena[d]
Аказалі ўплыў Плятон, Джон Лок, Бэнэдыкт Сьпіноза, Дэйвід Г’юм, Імануіл Кант і Ёган Вольфганг фон Гётэ
Наступнікі Фрыдрых Ніцшэ, Эдуард фон Гартман, Рыхард Вагнэр[1]
Творы ў [[
de:s:Arthur Schopenhauer|Вікікрыніцах]]

Артур Шапэнгаўэр (па-нямецку: Arthur Schopenhauer; 22 лютага 1788, Данцыг, цяпер Гданьск — 21 верасьня 1860, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі філёзаф.

Адзін з самых вядомых мысьляроў ірацыяналізму, мізантроп, меў прыхільнасьць да нямецкага рамантызму, захапляўся містыкай, вывучаў філязофію Імануіла Канта і філязофскія ідэі Ўсходу (у яго кабінэце стаялі бюст Канта і бронзавая статуэтка Буды), Упанішады, а таксама стоікаў — Эпіктэта, Авідыюса, Цыцэрона й іншых, крытыкаваў сваіх сучасьнікаў Гэгеля і Фіхтэ. Называў існы сьвет, у проціпастаўленьне сафістычным, як ён выказваўся, вымышленьням Ляйбніца, — «найгоршым з магчымых сьветаў», за што атрымаў мянушку «філёзафа пэсымізму».

Асноўная філязофская праца — «Сьвет як воля і ўяўленьне» (1819), камэнтаваньнем і папулярызацыяй якой Шапэнгаўэр займаўся да самой сьмерці.