Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2026-01

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эмблема
Эмблема

«Аэрафлёт» — дзяржаўнае прадпрыемства паветраных перавозак Расеі, заснаванае ў сакавіку 1923 году пад назвай «Дабралёт».

На 2024 год базаваўся на падмаскоўскім лётнішчы Шарамецьцеве. У 2021 годзе адчыніў другі міжнародны вузел у Краснаярску. Уваходзіў у дваццатку найбольшых паветраных перавозчыкаў сьвету. За 2023 год перавёз 25 млн чалавек, а з улікам даччыных прадпрыемстваў — 47 млн. На красавік 2024 году паветраны парк налічваў 171 самалёт, сярод якіх было 65 % заходнеэўрапейскіх «Аэробусаў», а рэшту складалі паўночнаамэрыканскія «Боінгі». Ад 2011 году ўтвараў холдынг, у які ўваходзілі два даччыныя перавозчыкі: унутраны «Расея» і танны «Перамога». Ураду Расеі належала 74 % паёў «Аэрафлёту», а астатнія знаходзіліся ў вольным абарачэньні на «Маскоўскай біржы». На пачатак 2023 году ў холдынгу налічвалася 32 300 супрацоўнікаў, зь іх 17 900 наймаў сам «Аэрафлёт», 7000 — «Расея», а рэшту — «Перамога».
(артыкул цалкам…)