Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2025-11
Рэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураў — фэст дыяспараў Беларусі, які ладзяць кожныя 2 гады ў Горадні з 1996 году.
Ад 2007 году адкрыцьцё адбываецца ў Менску, а заключныя мерапрыемствы — у Горадні, дзе іх праводзяць Гарадзенскія абласны і гарадзкі выканаўчыя камітэты. Каардынатарам фэсту выступае Міністэрства культуры Беларусі. У фэсьце бяруць удзел аматарскія гурты і выканаўцы мастацкай творчасьці ад грамадзкіх аб’яднаньняў дыяспараў, установы культуры і адукацыі з рэпэртуарам твораў дыяспараў, народныя майстры, установы адукацыі і бібліятэкі з фондамі дакумэнтаў замежных народаў, выдавецтвы, электронныя сродкі масавай інфармацыі і пэрыядычныя друкаваныя выданьні грамадзкіх аб’яднаньняў дыяспараў, а таксама страўні нацыянальнай кухні. У якасьці гасьцей на адкрыцьці і закрыцьці выступаюць прафэсійныя гурты і выканаўцы мастацкай творчасьці зь Беларусі і этнічнай радзімы грамадзкіх аб’яднаньняў дыяспараў.
(артыкул цалкам…)