Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2025-09
Выгляд
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця — міжурадавы банк, заснаваны ў красавіку 1991 году ў Лёндане.
Мэтай банку было спрыяньне пераходу да адчыненай рынкавай гаспадаркі і прасоўваньне прыватнага і прадпрымальніцкага пачынаньня ў краінах Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы, прыхільных шматпартыйнаму народаўладзьдзю і плюралізму. Дадзеная мэта магла таксама ажыцьцяўляцца ў Манголіі і краінах на поўдні і ўсходзе Міжземнага мора. ЭБРР меў дапамагаць краінам-пазычальніцам у ажыцьцяўленьні структурных і галіновых гаспадарчых пераўтварэньнях, улучна з дэманапалізаваньнем, дэцэнтралізаваньнем і прыватызаваньнем, каб дапамагчы іх гаспадаркам у поўным залучэньні ў міжнародную гаспадарку.
(артыкул цалкам…)