Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2025-04

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа 1459 году
Мапа 1459 году

Літва — гістарычная краіна, якая аб’ядноўвае захад Беларусі і паўднёвы ўсход Летувы.

Паводле традыцыйнай вэрсіі, тапонім Літва прымяркоўваць да тэрыторыяў Ашмяншчыны, Віленшчыны, Лідчыны і часткі Троччыны. Аднак на падставе аналізу шматлікіх летапісных крыніцаў і зьвестак тапанімікі яго пашыраюць на Браслаўшчыну, Вількаміршчыну, Ваўкавышчыну, Слонімшчыну, большую частку Наваградчыны, а таксама часткі Гарадзеншчыны, Ковеншчыны і Меншчыны. У пэўны час Літва пачала выступаць як адна з гістарычных назваў усёй тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сучасныя дасьледнікі мяркуюць, што ад пачатку Літва была тэрыторыяй з гістарычна мяшаным балтыйска-славянскім насельніцтвам, дзе ў XIII стагодзьдзі ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае. Гэта быў галоўны цэнтральны рэгіён дзяржавы, які ў XIII—XVIII стагодзьдзях праз працэс балтыйска-славянскіх кантактаў набыў пераважна беларускі этнічны характар. Ад назвы Літвы паходзіць гістарычная саманазва беларусаў — ліцьвіны.
(артыкул цалкам…)