Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2025-03
Паўднёваазіяцкае аб’яднаньне рэгіянальнай супрацы — міжурадавая арганізацыя, заснаваная ў 1985 годзе.
На 2022 год налічвала 8 дзяржаваў. Зь 2006 году запрацавала Паўднёваазіяцкая прастора вольнага гандлю, дзе да 2017 году мыты між усімі дзяржавамі скарацілі да 5 %. Сакратарыят месьціўся ў Нэпале. У Індыі і Пакістане дзейнічалі: Гандлёва-прамысловая палата ПААРС, Фундацыя пісьменьнікаў і літаратуры, Паўднёваазіяцкі саюз рахункаводаў і Фундацыя Паўднёвай Азіі. У 4-х дзяржавах-удзельніцах працавалі: Трацейская рада, Фонд разьвіцьця, Паўднёваазіяцкі ўнівэрсытэт і Паўднёваазіяцкая арганізацыя рэгіянальных стандартаў. Сярод іншага, існавала 5 краёвых асяродкаў ПААРС: 1) земляробчы, 2) энэргетыкі, 3) культурны, 4) сухотаў, ВІЧ і СНІД, 5) адольваньня бедзтваў.
(артыкул цалкам…)