Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2024-08
«Баранавічы» — асобны радыётэхнічны вузел войскаў Расеі ў Беларусі, які запрацаваў у кастрычніку 2003 году пад Азярэччам на захадзе Клецкага раёну.
Улучаў радар 70М6 «Волга» расейскай сыстэмы папярэджаньня пра ракетны напад , які быў здольны знаходзіць паветраныя мэты на адлегласьці да 4800 км. Пры гэтым, радар выяўляў меншыя мэты з эфэктыўнай плошчай расьсейваньня 0,1 кв.м на адлегласьці да 2000 км. Сэктар адказнасьці РЛС «Волга» складаў 120 градусаў па азымуце. Паводле Пагадненьня 1995 году, урад Расеі атрымаў у карыстаньне радыёвузел на 25 гадоў з магчымасьцю наступнага працягу арэнды пры адсутнасьці пярэчаньня. Радыёлякацыйная станцыя «Волга» дэцымэтровага дыяпазону прызначалася для сачэньня за пускамі балістычных ракетаў з падлодак АПАД на поўначы Атлянтычнага акіяну і ў Нарвэскім моры. Таксама РЛС уваходзіла ў Адзіную рэгіянальную сыстэму супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі. На 2017 год РЛС «Волга» спажывала 50 мэгават электраэнэргіі і складалася з больш як 4000 модуляў. Колькасьць пэрсаналу самой РЛС складала каля 600 расейскіх вайскоўцаў. Яшчэ каля 200 грамадзянаў Беларусі прыцягвалі да абслугоўваньня збудаваньняў, якія забесьпячвалі дзейнасьць вузла «Баранавічы».
(артыкул цалкам…)