Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2024-03

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расейскі верталёт у Менску
Расейскі верталёт у Менску

«Саюзная рашучасьць-2022» — сумесныя апэратыўныя вучэньні ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі, праведзеныя 10—20 лютага 2022 году ў Беларусі.

3 лютага 2022 году генэральны сакратар Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы Енс Столтэнбэрг заявіў, што Ўзброеныя сілы Расеі перамясьцілі ў Беларусь каля 30 000 вайскоўцаў. Для дзеяньняў войскаў прызначылі 5 палігонаў Беларусі — «Абуз-Лясноўскі», «Асіпавіцкі», «Берасьцейскі», «Госкі» і «Даманаўскі», а таксама задзейнічалі 4 лётнішчы — Баранавічы і Ліда, Лунінец і Мачулішчы. Сярод іншага, на вучэньнях скарысталі 7 дзялянак — «Асіпавічы», «Гомель», «Мазыр», «Мар’іна Горка», «Палеская», «Пінск» і «Рэчыца». 24 лютага 2022 году пачалося расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, у тым ліку з удзелам расейскіх войскаў, якія засталіся на тэрыторыі Беларусі пасьля вучэньняў.
(артыкул цалкам…)