Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2024-01
Дзьмітры Піневіч — дзяржаўны дзяяч Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі.
У лістападзе 2020 году быў прызначаны міністрам аховы здароўя Беларусі. Старшыня Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў 2019—2021 гадох. У сьнежні 2020 годзе атрымаў ордэн Пашаны за «значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзеньне комплексных захадаў па супрацьдзеяньні распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі». Аднак у наступным стаў прадметам нараканьняў за скажэньне статыстыкі памерлых і захварэлых, адмову ад прапанаваных задарма сусьветна прызнаных прышчэпак ад уханьскага каранавіруса на карысьць набыцьця за грошы беларускіх падаткаплатнікаў прышчэпак з Кітаю і Расеі, дзе няма незалежнага кантролю якасьці вытворчасьці, як і за непрыняцьце захадаў для ўвядзеньня аддаленага навучаньня і працы, а таксама захадаў для забароны правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
(артыкул цалкам…)