Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2023-11

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Завод «Віцязь» у 2016 годзе
Завод «Віцязь» у 2016 годзе

«Віцязь» — машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сакавіку 1976 году ў якасьці «Віцебскага тэлевізійнага заводу».

На 2021 год вырабляла мэдычнае абсталяваньне, побытавыя прылады і тэлевізары, а таксама будаўнічыя матэрыялы, мэблю і пажарныя прылады. Прадпрыемства ўваходзіла ў свабодную эканамічную зону «Віцебск» і месьцілася на 5 вытворчых пляцоўках агульнай плошчай 51,5 гектараў. У склад прадпрыемства ўваходзілі асяродак распрацоўкі вырабаў і 9 вытворчасьцяў. «Віцязь» быў найбольшым прамысловым прадпрыемствам Віцебску. Гандлёвая сетка налічвала 4 фірмовыя крамы ў Валожыне, Віцебску, Воршы і Менску. За мяжой працавала гандлёвае прадстаўніцтва ў Санкт-Пецярбургу. Майстэрні абслугоўваньня побытавых прыладаў «Віцязю» дзейнічалі ў 100 са 118 раённых цэнтраў Беларусі, у тым ліку па 2 у Менску, Клімавічах, Рэчыцы і Сьвіслачы, а таксама ў Новалукомлі і Наваполацку. У 68 гарадах Расеі дзейнічала 83 такія майстэрні.
(артыкул цалкам…)