Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2023-03
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт транспарту — унівэрсытэт Беларусі, заснаваны ў кастрычніку 1953 году ў Гомлі ў якасьці Беларускага інстытуту інжынэраў чыгуначнага транспарту.
На 2021 год месьціўся ў Чыгуначным раёне Гомлю па вул. Кірава, д. 34. Улучаў 9 факультэтаў, Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, Навукова-дасьледчы інстытут чыгуначнага транспарту (НДІЧТ), Выпрабавальны цэнтар чыгуначнага транспарту і орган сэртыфікацыі. У якасьці філіяў БелДУТ працавала 3 каледжы чыгуначнага транспарту ў Берасьці, Воршы і Гомлі. Налічвалася звыш 6000 студэнтаў і 300 выкладнікаў, сярод якіх было 150 дацэнтаў і прафэсараў. Пры факультэтах дзейнічала 13 навуковых школаў. НДІЧТ налічваў 7 навукова-дасьледчых лябараторыяў. Студэнцкае мястэчка ўлучала спартовы комплекс і басэйн, а таксама налічвала 4 інтэрнаты. Пры гэтым інтэрнат № 4 належаў да 2-й катэгорыі, а №№ 1—3 — да 3-й катэгорыі жытла для іншагародніх. На 2019 год у ВНУ налічвалася 34 імянныя стыпэндыяты, зь іх: 4 — стыпэндыі прэзыдэнта Беларусі, 3 — стыпэндыі Францішка Скарыны, 23 — стыпэндыяў Рады ВНУ, 4 — стыпэндыі за высокія вытворчыя паказьнікі.
(артыкул цалкам…)