Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2022-09
Гісторыя Беларусі — мінулае разьвіцьцё грамадзтва Беларусі ў ходзе разгортваньня ўзаемадзеяньня чалавечых супольнасьцяў з часоў старажытнасьці.
Ахоплівае зьявы грамадзкага жыцьця ад засяленьня земляў Беларусі чалавекам каля 100 тысячаў гадоў таму. Пісьмовая гісторыя Беларусі пачалася з 862 году, калі Полацак згадваецца ў якасьці першага дзяржаваўтваральнага асяродку — цэнтру Полацкага княства. У 1307 годзе яно далучылася да Вялікага Княства Літоўскага, якое ўтварылася вакол Наваградку і аб’яднала ўсе этнічныя беларускія землі. У 1569 годзе ВКЛ утварыла Рэч Паспалітую з Польскім каралеўствам, на карысьць якога страціла Падляшша і ўкраінскія землі. У 1772—1795 гадах землі Беларусі апынуліся пад уладай Расейскай імпэрыі ў выніку 3-х падзелаў Рэчы Паспалітай. 25 сакавіка 1918 году беларусы абвясьцілі пра незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году бальшавікі ўтварылі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, якая ў 1922 годзе ўвайшла ў СССР. У выніку Рыскага падзелу 1921 году Заходняя Беларусь апынулася пад уладай Польскай Рэспублікі і была далучаная да БССР ў 1939 годзе. У 1945 годзе БССР стала адной зь дзяржаваў-заснавальніцаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. 27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР абвясьціў пра дзяржаўны сувэрэнітэт, які набыў канстытуцыйную сілу 25 жніўня 1991 году.
(артыкул цалкам…)