Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2022-04
Сувязь Беларусі — перадача зьвестак пры дапамозе прыладаў у Беларусі.
Падзяляецца на: 1) Інтэрнэт-сувязь, 2) паштовую сувязь, 3) радыёвяшчаньне, 4) тэлебачаньне, 5) тэлеграф, 6) тэлефонную сувязь. На 1 студзеня 2020 году 126 прадпрыемстваў Беларусі мелі дазвол Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на аказаньне паслуг перадачы дадзеных у Сеціве. Налічвалася 3,21 млн абанэнтаў Сеціва са стацыянарным шырокапалосным доступам (ШПД), што складала 34,2 % ад насельніцтва. Сумарная прапускная здольнасьць зьнешняга шлюзу ў Сеціва складала 1551 гігабіт/сэкунда, што было ўтрая больш чым у 2013 годзе, калі яго сумарная ёмістасьць налічвала 480 гігабіт/сэкунда. Пастаўнікі электрасувязі пераважна аказвалі паслугі ШПД у Сеціва і інтэрнэт-тэлебачаньня па інтэрнэт-пратаколе, якія прапаноўвалі ў адным пакеце. Шэраг пастаўнікоў праклаў оптавалаконныя лініі да жытла, пасьля чаго абанэнтаў падлучылі празь мясцовыя Этэрнэт-сеткі. Валакно да будынка (ВДБ) павысіла хуткасьць перадачы зьвестак да 100 мэгабіт/сэкунда.
(артыкул цалкам…)