Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2021-10

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адвалы ў Салігорскім раёне
Адвалы ў Салігорскім раёне

Рэльеф Беларусі — сукупнасьць відаў зямной паверхні Беларусі.

Землі Беларусі месьцяцца ў межах Усходне-Эўрапейскай раўніны, што абумоўлівае перавагу плоскіх і спадзіста-хвалістых раўнінаў і нізінаў, рачных далінаў і градава-ўзгоркавых спалучэньняў. Вышыні вагаюцца ад 345 мэтраў на Сьвятой гары на Менскім узвышшы да 80 мэтраў у даліне Нёману каля мяжы зь Летувой. Сярэдняя вышыня паверхні Беларусі складае 160 мэтраў над узроўнем мора. Большасьць узвышшаў, на якія прыпадае 1/3 земляў, месьціцца на захадзе і ў сярэдзіне краіны ды мае вышыні 200—300 мэтраў. Глыбіня расчляненьня паніжаных міжрэччаў складае да 5 мэтраў, на прыўзьнятых раўнінах дасягае 10 мэтраў, на ўзвышшах да 40 мэтраў. За кошт урэзу ваганьні іх вышыні дасягаюць 100 мэтраў. Рэльефаўтваральнымі ёсьць пераважна адклады чацьвярцічнага пэрыяду: азёрна-ледавіковыя, ледавіковыя і патокава-ледавіковыя марэны. Іх магутнасьць дасягае 300 мэтраў і ў сярэднім складае 75—80 мэтраў.
(артыкул цалкам…)