Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2021-06

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджанскай Рэспублікі — найбольшае прадпрыемства Азэрбайджану, заснаванае ў траўні 1920 году ў якасьці «Азнафты».

На 2020 год ДНКАР займалася пошукам, выведкай і распрацоўкай радовішчаў нафты і прыроднага газу. Ажыцьцяўляла здабычу, перапрацоўку і перавозку нафты, прыроднага газу і газавага кандэнсату. Пастаўляла нафту, нафтахімічныя вырабы і прыродны газ на замежны і ўнутраны рынкі. Улучала 3 вытворчыя аб’яднаньні, па адным нафта- і газаперапрацоўчым заводзе, завод глыбакаводных плятформаў, 2 будаўнічыя трэсты і навукова-дасьледчы інстытут. Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў 2 краінах Азіі — Грузіі і Турэччыне, а таксама ў 4 краінах Эўропы — Нямеччыне, Румыніі, Украіне і Швайцарыі. У 2018 годзе ДНКАР здабыла 6,525 млрд кубамэтраў прыроднага газу, што склала 21% газаздабычы Азэрбайджану. Нафтаздабыча дасягнула 7,542 млн тонаў, што склала 19% агульнакраёвай. У 2011 годзе прадпрыемства паставіла на «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» мільён тонаў нафты. У 2013-м — паўмільёну тонаў. У 2020-м годзе — яшчэ мільён тонаў нафты.
(артыкул цалкам…)