Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2021-03
Беларусь — краіна на захадзе Ўсходне-Эўрапейскай раўніны.
Мяжуе з Польшчаю на захадзе, Летувою на паўночным захадзе, Латвіяй на поўначы, Расеяй на ўсходзе і Ўкраінай на поўдні. Тэрыторыя — 207,6 тыс. км² (84-я ў сьвеце). Колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2019 году — 9 475 174 чалавекі. Працягласьць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км. Сталіца і найбуйнейшы горад — Менск, сярод іншых буйных гарадоў Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня і Магілёў. Больш за 40% тэрыторыі краіны мае лясны покрыў.
Больш за 70% грамадзянаў Беларусі пражывае ў гарадох. Больш за 80% грамадзянаў этнічныя беларусы. Этнічную меншасьць складаюць пераважна расейцы, палякі і ўкраінцы. Беларусь мае дзьве афіцыйныя мовы: беларускую і расейскую. Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца хрысьціянства праваслаўнага веравызнаньня. Другім паводле папулярнасьці хрысьціянскім выравызнаньнем зьяўляецца каталіцтва. Праваслаўныя і каталіцкія Каляды і Вялікдзень сьвяткуюцца як нацыянальныя сьвяты.
(артыкул цалкам…)