Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2020-10
Выгляд
«Палянэз» — беларуская рэактыўная сыстэма залпавага агню вялікай далёкасьці.
Упершыню была прадэманстраваная 9 траўня 2015 року на вайсковым парадзе ў гонар Дня Перамогі ў Менску. 22 жніўня 2016 году яе прынялі на ўзбраеньне ў Беларусі. Была створаная «Заводам дакладнай электрамэханікі» ў Станькаве на аснове кітайскай сыстэмы Norinco AR3. Кожная баявая машына гэтай сыстэмы здольная адначасова нанесьці кропкавы ўдар па васьмі цэлях на адлегласьці 300 км. Чатырохвосныя шасі высокай праходнасьці МЗКЦ-7930 «Астроляг» баявых і транспартна-зараджальных машын вырабілі на «Менскім заводзе колавых цягачоў».
(артыкул цалкам…)