Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2020-09

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аляксандар Церахаў — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь. Пяты міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з 17 лістапада 2014 году.

28 студзеня 2015 году падпісаў Загад Міністэрства ЖКГ аб усталяваньні гранічнай нормы выдаткаў на 1 кв.мэтар пры капітальным рамонце ў памеры да 1,5 млн рублёў ($92). 20 студзеня 2016 году заявіў пра ашчаджэньне 1,5 трлн рублёў ($92,3 млн) праз усталяваньне з 1 студзеня 2015 году субсыдаваньня жыльлёвых паслугаў паводле плянава-разьліковых цэнаў замест фактычных выдаткаў. 16 чэрвеня 2016 году прадставіў законапраект, які ўвёў павышаную плату зь юрыдычных асобаў пры перавышэньні «ліміта водаспажываньня». 1 студзеня 2018 году ўвёў 100%-е пакрыцьцё выдаткаў на ўсе жыльлёвыя паслугі, акрамя ацяпленьня. 12 лістапада 2018 году прадставіў зьмяненьні ў Закон «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні», якія дазволілі прыцягваць земляўласьнікаў да прыбіраньня прылеглых земляў. 11 красавіка 2019 году прадставіў папраўкі ў Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў жыльлёва-камунальных паслуг», што замацоўвалі панятак «дзяржаўная служба заказчыка», якая штодзень прымала акты выкананай працы камунальнікаў і ацэньвала правільнасьць збору аплаты з жыхароў. 25 красавіка 2019 году прадставіў у новую рэдакцыю Жыльлёвага кодэксу, што забараніла спагнаньне са спэцрахунку раённага выканкаму, на якім знаходзіцца плата жыхароў за капітальны рамонт.
(артыкул цалкам…)