Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2020-08
«Менскі завод колавых цягачоў» — дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў ліпені 1954 году ў Менску ў якасьці Спэцыяльнага канструктарскага бюро № 1 па цяжкіх колавых артылерыйскіх цягачах.
Выпускае седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, пазадарожныя самазвалы, аўтацягнікі для трубаў, колавыя шасі для кранаў падымальнасьцю да 50 тонаў, экскаватарнага абсталяваньня і нафтагазавай прамысловасьці, прычэпы і паўпрычэпы пад таварным знакам «Волат». На 2019 год «МЗКЦ» улучаў аўтазборачную вытворчасьць «Нёман» у Лідзе. У Беларусі налічвалася 4 дылеры завода — у Гомелі, Смаргоні, Менскім раёне (в. Азярцо) і Менску. Замежнае прадстаўніцтва працавала ў сталіцы Расеі. Таксама за мяжой дзейнічала 17 дылераў «МЗКЦ» у 2 краінах Азіі і 3 суседніх краінах Эўропы: Азэрбайджан, Казахстан, Польшча, Украіна і Расея. У 2018 годзе 70% экспарту колавых шасі «МЗКЦ» прыпала на Расею. Пагатоў завод заставаўся асноўным пастаўшчыком колавых шасі пад усе сыстэмы ўзбраеньня Расеі.
(артыкул цалкам…)