Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2020-01
Вагон 81-717/714 — вагон мэтрапалітэну, распрацаваны Мыцішчанскім машынабудаўнічым заводам у другой палове 1970-х гадоў. Ад папярэдніх мадэляў адрозьніваецца ня толькі зьмененаю маскаю, але й больш магутнымі рухавікамі, адсутнасьцю кабінаў машыніста ў прамежкавых вагонах, а таксама шырэйшым выкарыстаньнем электронікі ў прыборах кіраваньня..
Вядомыя як 81-я сэрыя (у шэрагу краінаў — 81-71) і «нумарныя», прычым гэтыя мянушкі вагоны дадзеных мадэляў атрымалі ад таго, што ня маюць літарнага пазначэньня тыпу, толькі лічбавае найменьне. Канструктыўна ўяўляюць сабою прамежкавае зьвяно ад вагонаў тыпу Е да тыпу І. Даволі хутка на Мыцішчанскім машынабудаўнічым заводзе, а пазьней і на Ленінградзкім вагонабудаўнічым заводзе імя Ягорава наладзілі сэрыйную вытворчасьць дадзеных вагонаў, якая працягваецца па цяперашні час. У мэтрапалітэне шэрагу гарадоў (Баку, Кіеў, Менск, Масква, Новасібірск і г. д.) мадэлі 81-717/714 і іх мадыфікацыі выконваюць асноўны аб’ём перавозак.
(артыкул цалкам…)