Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2019-10

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяна плачу ў Ерусаліме
Сьцяна плачу ў Ерусаліме

Сучасны Ізраіль разьмяшчаецца прыкладна на месцы існаваньня старажытных каралеўстваў Ізраілю і Юдэі. Ягоная тэрыторыя — месца зьяўленьня іўрыту, юдэйскай Бібліі, юдаізму і хрысьціянства. Тут знаходзяцца сьвятыя мясьціны юдаізму, хрысьціянства, ісламу, самарыцянства, друзаў і багаізму.

Зямля Ізраільская трапляла пад уплыў розных імпэрыяў і стала радзімай некалькіх этнасаў, аднак у пэрыяд прыкладна за 1000 гадоў да новай эры да III стагодзьдзя нашай эры была пераважна жыдоўскай. Пасьля прыняцьця хрысьціянства Рымскай імпэрыяй у IV стагодзьдзі тут пражывала грэка-рымская хрысьціянская большасьць, пакуль у VII стагодзьдзі зямля ня была заваяваная арабскімі мусульманскімі імпэрыямі. Колькасьць мусульманаў паступова павялічвалася да крыжовых паходаў 1096—1291 рокаў, у якіх тэрыторыя стала цэнтрам сутыкненьня хрысьціянства з ісламам. З XIII стагодзьдзя гэтыя землі сталі пераважна мусульманскімі і арабамоўнымі, спачатку як частка Сырыйскай правінцыі Мамлюцкага султанату, пасьля ў складзе Асманскай імпэрыі да брытанскай заваёвы ў 1917 року.

Неўзабаве ў адказ на рост антысэмітызму стаў пашырацца заснаваны ў канцы XIX стагодзьдзя жыдоўскі нацыянальны рух — сіянізм — і жыдоўская іміграцыя ў зямлю Ізраільскую. Пасьля I сусьветнай вайны асманскія ўладаньні ў Леванце трапілі пад брытанскі і францускі кантроль, а Ліга народаў дала брытанцам мандат на кіраваньне Палестынай, якая мусіла стаць Домам жыдоўскага народу. Адначасна правы на колішнія асманскія тэрыторыі заявіў арабскі нацыяналізм, што спрычыніла напружанасьць у араба-жыдоўскіх грамадах. З абвяшчэньнем незалежнасьці Ізраілю ў 1948 року пачалося масавае перасяленьне жыдоў з Эўропы ды арабскіх дзяржаваў у Ізраіль, сыход арабаў з Ізраілю ды выбухнуў арабска-ізраільскі канфлікт. Цяпер у Ізраілі пражывае каля 43% усіх жыдоў, што складае найбольшую жыдоўскую грамаду сьвету.
(артыкул цалкам…)