Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2019-07
«Захад-2013» — сумеснае стратэгічнае вучэньне Ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі, што прайшло 20—26 верасьня 2013 году.
У Беларусі задзейнічалі 6 палігонаў: 3 у Берасьцейскай вобласьці і па адным у Гарадзенскай, Магілёўскай і Менскай абласьцях. У Расеі выкарысталі 2 палігоны Калінінградзкай вобласьці. Асаблівасьцю вучэньня параўнальна з папярэднім «Захад-2009» стаў удзел вайскоўцаў узброеных сілаў Армэніі, Казахстану, Кыргыстану і Таджыкістану ў рамках вучэньня «Узаемадзеяньне-2013» Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня АДКБ. Агульны лік удзельнікаў вучэньня ў Беларусі склаў каля 12 900 вайскоўцаў. Зь іх ад Беларусі было звыш 10 000 жаўнераў, ад Расеі — каля 2500, ад 4 іншых дзяржаваў-удзельніцаў АДКБ — каля 300 чалавек. Задзейнічалі каля 350 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 70 танкаў. Таксама выкарысталі звыш 50 адзінак артылерыі і РСЗА, звыш 50 верталётаў і самалётаў. У Калінінградзкай вобласьці Расеі задзейнічалі каля 200 вайскоўцаў 103-й мабільнай брыгады (Віцебск) Узброеных сілаў Беларусі. На вучэньні ўпершыню адпрацавалі міжвідавое ўзаемадзеяньне Рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі з прыцягненьнем Вайскова-марскога флёту Расеі. На тэрыторыі Расеі ў вучэньні задзейнічалі звыш 9000 вайскоўцаў, зь іх 200 дэсантнікаў зь Беларусі. У Калінінградзкай вобласьці скарысталі каля 180 адзінак баявой тэхнікі: танкі, самалёты і караблі Балтыйскага флёту. За вучэньнем назіралі вайсковыя аташэ з 20 краінаў і па 2 замежныя назіральнікі ад сумежных Латвіі, Летувы, Польшчы і Ўкраіны.
(артыкул цалкам…)