Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2019-04
Выгляд
Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў Рэспублікі Беларусь (ДКСЭ Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, заснаванае ў ліпені 1993 году ў якасьці Дзяржаўнай судова-мэдыцынскай экспэртызы.
Паводле Закону «Аб ДКСЭ РБ» 2015 году, падпарадкоўваецца прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь. Дзяржкамітэт судэкспэртызаў сярод іншага:
- праводзіць судовыя экспэртызы па крымінальных і цывільных справах, справах аб адміністратыўных правапарушэньнях, гаспадарчых справах, матэрыялах праверак па заявах аб злачынствах;
- праводзіць дасьледаваньні па матэрыялах дзяржаўных органаў, якія ў тым ліку ажыцьцяўляюць дазнаньне, апэратыўна-вышуковую дзейнасьць, дзяржаўных органаў і іншых арганізацыяў, якія ажыцьцяўляюць наглядальную дзейнасьць;
- праводзіць экспэртызы па зваротах грамадзянаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў;
- праводзіць мерапрыемствы па падтрыманьні на належным узроўні якасьці і своечасовасьці правядзеньня экспэртных дасьледаваньняў;
- вядзе крыміналістычныя ўлікі і калекцыі;
- ажыцьцяўляе забор органаў і тканак у памерлага донара пры адсутнасьці ў яго кровазвароту і дыханьня;
- ажыцьцяўляе нагляд за якасьцю аказаньня мэдыцынскай дапамогі арганізацыямі аховы здароўя незалежна ад формаў уласнасьці і ведамаснай падначаленасьці.