Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2018-12
Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ) — міжнародная арганізацыя, заснаваная 17 траўня 1865 году ў Парыжы (Францыя) 20 дзяржавамі мацерыковай Эўропы пад назовам Міжнародны тэлеграфны саюз для забесьпячэньня хутчэйшай перадачы паведамленьняў.
З 1934 г. мае сучасны назоў. З 1948 г. галаўная сядзіба месьціцца ў Жэнэве (Швайцарыя). Выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасьці 6 службовых моваў (ангельскую, арабскую, гішпанскую, кітайскую, расейскую і францускую).
У 1947 г. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала дзяржавай-удзельніцай МСЭ. 2 кастрычніка 1947 г. ў Атлянтык-Сіці (штат Нью-Джэрзі, ЗША) Міжнароднае пагадненьне аб электрасувязі падпісаў ад БССР Леанард Касьцюшка. 30 кастрычніка 2002 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 1504 «Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь зь міжнароднымі арганізацыямі» прызначыў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь галоўным ведамствам для супрацы з МСЭ.
(артыкул цалкам…)