Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2018-11
Міжнародная алімпіяда па матэматыцы (МАМ) — штогадовая прадметная алімпіяда, якая праводзіцца з 1959 году.
З 2009 году ў алімпіядзе ўдзельнічаюць школьнікі з больш як 100 краінаў, у якіх пражывае звыш 90% насельніцтва Зямлі. Ад кожнай краіны можа выступаць каманда лікам да 6 спаборнікаў, якія перамаглі на нацыянальнай алімпіядзе па матэматыцы. Удзельнікам прапануецца рашыць 6 задачаў, за кожную зь якіх даюць па 7 балаў. Задачы ахопліваюць такія галіны матэматыкі, як альгебра, геамэтрыя, камбінаторыка і тэорыя лікаў. З 1993 году на МАМ выступаюць школьнікі ад Беларусі, якія перамаглі на Рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы.
Двойчы беларускія школьнікі займалі 1-е абсалютнае месца за поўнае рашэньне ўсіх 6 задачаў: Аляксандар Вусьніч — у 2000 годзе на 41-й алімпіядзе ў Тэджоне (Паўднёвая Карэя) і Аляксей Левін — у 2005 годзе на 46-й алімпіядзе ў Мэрыдзе (Мэксыка). Адзіным беларускім школьнікам, які атрымаў 2 залатыя мэдалі быў Арцём Кохан — у 1999 і 2000 гадах. Адзіным беларускім спаборнікам, які ўдзельнічаў у 4-х алімпіядах быў Іван Лосеў: у 1996 годзе атрымаў за ўдзел пахвальную грамату, у 1997 і 1998 гадах — срэбраны мэдаль, у 1999 годзе — залаты.
(артыкул цалкам…)