Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2018-04
Выгляд
Замак — абарончая прыватнаўласьніцкая сядзіба-рэзыдэнцыя фэадала з наборам абарончых і жылых збудаваньняў, характэрная для фэадальнага этапу ў разьвіцьці грамадзтва.
Замкам таксама часта называюць абарончыя ўмацаваньні або адміністрацыйна-прадстаўнічыя комплексы (Нясьвіскі замак). Галоўнымі функцыямі замка з прадмесьцямі былі:
- ваенная (цэнтар ваенных апэрацыяў, сродак ваеннага кантролю над акругай),
- адміністрацыйна-палітычныя (месца, дзе канцэнтравалася палітычнае жыцьцё краіны, адміністрацыйны цэнтар акругі),
- культурна-гаспадарчыя (месца вышэйшай элітарнай і народнай культуры, рамесна-гандлёвы цэнтар акругі).