Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2014-03

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пружанскі палацык
Пружанскі палацык

Пружанскі палацык — музэй у Пружанах Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Разьмешчаны ў будынку мескага сядзібнага дому XIX стагодзьдзя па адрасе: вуліца Савецкая, 50. Сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры нэарэнэсансу, адзіная адноўленая такога тыпу ў Беларусі. Ансамбль сядзібы ўлучае мураваны дом і 2 флігелі. Сядзібны дом складаецца зь дзьвюх групаў двухпавярховых аб’ёмаў, аб’яднаных аднапавярховым корпусам.

Шторок музэй наведваюць каля 8000 турыстаў, у тым ліку з замежжа. Колькасьць экспазыцыі ў фондах музэю — больш за 6 тысячаў адзінак. Практычна ўсе экспанаты перададзеныя ў музэй бясплатна.
(артыкул цалкам…)