Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2017-03
Заходні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай вайны (1914—1918).
Гэты фронт ахопліваў тэрыторыю Бэльгіі, Люксэмбургу, Эльзасу, Лятарынгіі, райнскія правінцыі Нямеччыны, а таксама паўночны ўсход Францыі. Працягласьць фронту ад ракі Шэльды да швайцарскай граніцы складала 480 кілямэтраў, у глыбіню — 500 кілямэтраў, ад Райну да Кале. Заходняя частка тэатру ваенных дзеяньняў уяўляла сабою раўніну з разгалінаванай дарожнай сеткай, зручную для дзеяньняў буйных вайсковых аб’яднаньняў; усходняя частка пераважна горная (Ардэны, Аргоны, Вагезы) абмяжоўвала свабоду манэўру войскаў. Асаблівасьцю Заходняга фронту было яго прамысловае значэньне (вугальныя капальні, жалезная руда, разьвітая апрацоўчая прамысловасьць).
У сваіх спробах прарваць лінію фронту абодва бакі ўжывалі новыя ваенныя тэхналёгіі: атрутныя газы, самалёты, танкі. Нягледзячы на пазыцыйны характар баёў, Заходні фронт меў найважнейшае значэньне для заканчэньня вайны. Вырашальнае наступленьне саюзьнікаў увосень 1918 году прывяло да паразы нямецкай арміі і заканчэньня Першай сусьветнай вайны.
(артыкул цалкам…)