Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2013-12
Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» — тэрарыстычны акт, што адбыўся 11 красавіка 2011 году ў 17:55:50 паводле мясцовага часу ў Менску, сталіцы Беларусі. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, 204 былі параненыя.
Выбух адбыўся каля другога вагона цягніка, які мусіў рухацца на станцыю «Інстытут Культуры». Магутнасьць выбуховага прыстасаваньня, паводле папярэдніх зьвестак, склала ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце, і была начыненая мэталічнымі элемэнтамі, каб павялічыць паражальнае ўзьдзеяньне і выклікаць шматлікія аскепкавыя раненьні. Па факце выбуху была распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 289 («Тэрарызм») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Паводле рашэньня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту, 13 красавіка быў абвешчаны днём жалобы па загінулых.
(артыкул цалкам…)