Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2013-06
Гуса́рыя альбо крыла́тыя гуса́ры (польск. husaria) — элітная кавалерыя Рэчы Паспалітай, якая дзеяла на палёх баёў з пачатку XVI да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. Спэцыялізавалася на «праломаваньні» баявых парадкаў варожай коньніцы або пяхоты канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударам. Была падразьдзяленьнем народнага аўтарамэнту — наёмнага войска Рэчы Паспалітай.
Найбольш шматлікай і баяздольнай часткай войска Рэчы Паспалітай была кавалерыя, у якой гусарыя складала значную частку.
Астатнія роды войскаў адыгрывалі ў войску Рэчы Паспалітай дапаможную ролю, узаемадзеяньне пяхоты і артылерыі з кавалерыяй было наладжанае дрэнна. Таму кавалерыя і найбольш яе баяздольная частка гусарыя былі асноўнай ваеннай сілай тагачаснага войска. Доўгі час гусарыя ня мела сабе роўных у Эўропе, ейныя атакі ня раз здабывалі перамогу Каралеўству Польскаму і Вялікаму Княству Літоўскаму.
(артыкул цалкам…)