Перайсьці да зьместу

ШУ-356

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ШУ-356
Агульныя зьвесткі
Вытворца«Менскі трактарны завод»
Гады вытворчасьці з 1990-х
Месца вытворчасьці Менск (Беларусь)

ШУ-356 — унівэрсальнае шасі на базе колавага трактара.

У пачатку 1990-х гадоў у АКБ на Менскім трактарным заводзе была распрацавана канструкцыя ўнівэрсальнага шасі на базе колавага трактара кл. 1,4 т. У распрацоўцы верхняй часткі шасі ўдзельнічалі дызайнэры БФ УНДІТЭ.

Прынцыповай канструктыўнай асаблівасьцю шасі дадзенага тыпу зьяўляецца пярэдняе разьмяшчэньне паста кіраваньня (кабіны), што дае магчымасьць будаваньня розных схемаў агрэгатаў на яго базе — у пярэдняй зоне, непасрэдна на шасі і ззаду.

Ідэя кампановачнай структуры колавага трактара зь пярэднім разьмяшчэньнем кабіны зацікавіла яшчэ ў пачатку 1960-х гадоў аднаго з распрацоўшчыкаў унівэрсальнага шасі ШУ-356, тады маладога спэцыяліста ОГК МТЗ. Былі выкананы першыя эскізныя распрацоўкі машыны, але ідэя разьвіцьця не атрымала.

Тэхнічная канцэпцыя шасі палягае ў максымальна магчымым выкарыстаньні агрэгатаў, вузлоў і дэталяў трактараў, якія сэрыйна выпускаюцца заводам. Аб’ёмна-прасторавая структура шасі ШУ-356 пабудавана з выкарыстаньнем шасі сэрыйна выпусканага трактара МТЗ. Аб’ём кабіны з пастом кіраваньня зьлева, разьмешчаны сымэтрычна ў пярэдняй частцы трактара з частковым укараненьнем рухавіка ў аб’ём кабіны. Працоўнае месца кіроўцы і сядзеньне пасажыра разьмешчаныя па баках капота рухавіка, што вызначыла шырыню кабіны. У канструкцыі кабіны таксама выкарыстаны элемэнты адной з мадэляў кабіны трактара МТЗ. Кабіна мае галоўнае значэньне ў пабудове шасі і формы машыны. Дызайн-распрацоўка шасі абаронена Пасьведчаньнем на прамысловы ўзор №277 з прыярытэтам ад 13 лістапада 1996 году “Шасі ўнівэрсальнае трактарнае”.

У конкурсе на спашуканьне прэміі Рады міністраў РБ у галіне дызайна 1997 году праект “Шасі ўнівэрсальнае трактарнае” быў узнагароджаны гэтай прэміяй.