Перайсьці да зьместу

Чэхаславацкі гандлёвы банк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэхаславацкі гандлёвы банк
Будынак банку ў Ліберцы
Будынак банку ў Ліберцы
Тып акцыйнае таварыства[d][1]
Заснаваная 1964
Уласьнікі KBC Bank[d][2]
Краіна
Разьмяшчэньне Прага
Галіна банкаўская сфэра
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія KBC Group N.V.
Даччыныя кампаніі Hypoteční banka[d][2], Českomoravská stavební spořitelna[d][2], ČSOB Advisory[d], ČSOB Leasing[d], Patria Finance A.S.[d], Ušetřeno[d], ČSOB Penzijní společnost, a. s., člen skupiny ČSOB[d], MOTOKOV a.s. v likvidaci[d], Patria Corporate Finance[d] і Patria investiční společnost[d]

Чэхаслава́цкі гандлёвы банк (па-славацку: Československá obchodná banka, ČSOB) — камэрцыйны банк у Славаччыне і Чэхіі. Уласьнік — бэльгійскі банк KBC (100% акцыяў), які ўваходзіць у склад фінансавай групы KBC Group N.V. Банк аказвае паслугі фізычным асобам і прадпрымальнікам.

З 3 200 000 кліентаў банку 3 мільёны — рэзыдэнты Чэскай рэспублікі, астатнія 200 тысячаў — рэзыдэнты Славацкай рэспублікі. У Чэхіі дзейнічае 210 філіяў і 78 у Славаччыне.

Банк быў заснаваны ў 1964 року ў складзе г. зв. монабанкавай сыстэмы — Чэхаславацкага дзяржаўнага банку — і прызначаўся для забесьпячэньня фінансаваньня замежнага гандлю і кантролю над крэдытамі ў замежнай валюце зь міжнародных таргоў. Пасьля Аксамітнай рэвалюцыі 1989 року банк пачаў аказваць паслугі суб’ектам замежнага гандлю, а таксама новаствараным індывідуальным прадпрымальнікам і прыватным асобам.

У сьнежні 1997 чэскія ўлады абвясьцілі прыватызацыю найбуйнейшых банкаў, і першым на тэндары быў выстаўлены ЧСГБ. У чэрвені 1999 ягоныя акцыі па кошце 40 мільярдаў набыў бэльгійскі банк KBC Bank зь фінансавай групы KBC Group N.V..

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]