Чэрвеньскі пераварот
Чэ́рвеньскі пераваро́т (па-эстонску: juunipööre) — падзеі 21 чэрвеня 1940 року ў Эстоніі, у выніку якіх быў зрынуты ўрад Юры Улуатса. Вынікам стала прызначэньне новага ўраду на чале зь Яганэсам Варэс-Барбарусам, правядзеньне пазачарговых парлямэнцкіх выбараў і, у рэшце рэшт, абвяшчэньне Эстонскай ССР 21 ліпеня 1940[1].
Перадумовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сьнежні 1938 року ў Эстоніі быў прыняты закон пра правядзеньне палітыку неўмяшальніцтва і нэўтралітэту[2].
7 чэрвеня 1939 року ў Бэрліне міністар замежных справаў Эстоніі Карл Сэльтэр і райхсміністар замежных справаў Нямеччыны Ёахім Рыбэнтроп падпісалі Дамову пра ненапад між Нямеччынай і Эстоніяй.
23 жніўня 1939 ў Маскве была падпісаная Дамова пра ненапад між Нямеччынай і Савецкім Саюзам, у сакрэтным пратаколе да якой былі разьмежаваныя сфэры ўзаемных інтарэсаў СССР і Нямеччыны ва Ўсходняй Эўропе. Паводле гэтае ўгоды Эстонія была аднесеная да сфэры інтарэсаў СССР[3].
28 верасьня ў Маскве быў падпісаны Пакт пра ўзаемадапамогу між СССР і Эстонскай рэспублікай, паводле якога СССР атрымаў у сваё карыстаньне некалькі вайсковых і вайскова-марскіх баз на эстонскай тэрыторыі[4].
16 чэрвеня 1940 року Савецкі ўрад абвінаваціў эстонскі бок у невыкананьні Пакту пра ўзаемадапамогу і запатрабаваў фармаваньня новага ўраду, які быў бы здольны забясьпечваць яго выкананьне, а таксама неадкладнага пропуску на тэрыторыю Эстоніі савецкіх вайсковых частак[5]. Пасьля згоды Эстоніі на яе тэрыторыю 17 чэрвеня ўвайшлі першыя савецкія войскі.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 чэрвеня ўрад Юры Улуатса падаў прашэньне пра адстаўку прэзыдэнту Канстантыну Пятсу[6]. Фармаваньне новага ўраду было даручанае генэралу Ляйданэру[7].
21 чэрвеня на плошчы Свабоды ў Таліне пачаўся мітынг з патрабаваньнямі фармаваньня прасавецкага ўраду[7]. Удзел у ім узялі ад 4000 да 5000 чалавек — працаўнікі савецкіх вайсковых базаў і грамадзяне СССР. Мітынгоўцы прайшлі шэсьцем да замку Кадрыёрг, дзе запатрабавалі ад прэзыдэнта адстаўкі ўраду Ляйданэра, неадкладнага вызваленьня палітвязьняў і стварэньня ўмоваў для нармальнай дзейнасьці прафзьвязаў[8].
Пасьля гэтага частка дэманстрантаў у суправаджэньні савецкіх браневікоў накіравалася да цэнтральнае турмы, адкуль вызвалілі 27 палітвязьняў[9]. Да 18 гадзінаў калёна вярнулася на Тоомпэа, дзе на вежы Доўгі Герман дзяржаўны сьцяг Эстоніі быў заменены на чырвоны[10].
Увечары па радыё быў абвешчаны склад новага ўраду на чале зь Яганэсам Варэс-Барбарусам[11].
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5 ліпеня 1940 року прэзыдэнт Пятс падпісаў загад пра правядзеньне пазачарговых выбараў у Дзяржаўную думу (эст. Riigivolikogu) Эстоніі і пра фармаваньне новага складу Дзяржаўнае рады (эст. Riiginõukogu), а таксама аддаў загад ураду пра прыняцьце неабходных мер для забесьпячэньня паскоранае арганізацыі правядзеньня выбараў. Дзеля паскоранага правядзеньня выбараў былі прынятыя адпаведныя папраўкі да Закону аб выбарах[12].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Deklaratsioon Eesti kuulutamisest nõukogude sotsialistlikuks vabariigiks|Дэклярацыя пра абвяшчэньне ЭССР (эст.)
- ^ «Закон пра арганізацыю нэўтральнасьці» (эст.)
- ^ Полпреды сообщают…: Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. (Министерство иностранных дел СССР). — М. Междунар. отношения, 1990, с. 16-18
- ^ Полпреды сообщают…: Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. (Министерство иностранных дел СССР). — М. Междунар. отношения, 1990, с. 62—63.
- ^ Полпреды сообщают…:Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. (Министерство иностранных дел СССР). — М. Междунар. отношения, 1990, с. 389—390.
- ^ Радыёзварот прэм’ер-міністра праф. Улуатса, Päevaleht, 19 чэрвеня 1940 (эст.)
- ^ а б Полпреды сообщают…: Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. Обзор событий в Эстонии за период с 15 по 25 июня 1940 г., подготовленный полпредством СССР В Эстонии (Министерство иностранных дел СССР). — М. Междунар. отношения, 1990, с. 435—443.
- ^ Семиряга Михаил Иванович. Глава VI. Тревожное лето // Тайны сталинской дипломатии 1939—1941. — Москва: Высшая школа, 1992. — С. 232. — 50 000 ас.
- ^ Семиряга Михаил Иванович. Глава VI. Тревожное лето // Тайны сталинской дипломатии 1939—1941. — Москва: Высшая школа, 1992. — С. 234. — 50 000 ас.
- ^ Пеэтер Варес. На чаше весов: Эстония и Советский Союз. — Таллинн: Евроуниверситет, 1999. — С. 195. — ISBN 9985-9209-1-0
- ^ Пеэтер Варес. На чаше весов: Эстония и Советский Союз. — Таллинн: Евроуниверситет, 1999. — С. 309. — ISBN 9985-9209-1-0
- ^ Riigivolikogu valimised 14. ja 15. juulil. Lääne Elu, 8. juuli 1940, nr. 78, lk. 1 (эст.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Робэрт Нерман: «Eesti bussiliikluse arengut pidurdas sõda ja enamlaste hävitustöö»(недаступная спасылка) (эст.) Postimees, 5 красавіка 2007 року
- «1941 juunipööre: „Stalin tahtis, ja nii ka läks!“»(недаступная спасылка) (эст.) SL Õhtuleht, 21 чэрвеня 2005 року
- «Punaste riigipööre 21. juunil 1940»(недаступная спасылка) (эст.) Virumaa Teataja, 22 чэрвеня 2006 року
- Эстония и Прибалтика в составе СССР (1940—1991) в российской историографии (рас.)