Чырвоная панда
Выгляд
Чырвоная панда | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
Сямейства | Ailuridae |
Род | Ailurus |
Від | Чырвоная панда |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ailurus fulgens F. G. Cuvier, 1825 | |
Арэал | |
Чырвоная панда (Ailurus fulgens) — від клясы сысуноў атрада драпежных. Насяляе горныя лясы на ўсходзе Гімалаяў і паўднёвым захадзе Кітая. Галоўным чынам харчуецца бамбукам, хаця спажывае таксама карані, садавіну, яйкі і дробных яшчарак.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня галавы і цела 50–64 см, даўжыня хваста 28–50 см; вага 3–6 кг. Шэрсьць глыбокага чырвона-карычневага колеру на сьпіне і чорнага на нагах; ёсьць шчыльны падшэрстак, які забясьпечвае цяпло. Твар круглявы і пераважна белы з чырванавата-карычневымі "слязнымі сьлядамі". Хвост доўгі, пухнаты, паласаты. Падэшвы лап пакрыты густымі белымі валасамі для забесьпячэньня цяпла[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ailurus fulgens (анг.). ARKive.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Heath T., Platnick J. (2008) Ailurus fulgens (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.12.2020 г.
- Glatston A., Wei F., Than Zaw, Sherpa A. (2015) Ailurus fulgens (анг.). The IUCN Red List of Threatened Species. Праверана 06.12.2020 г.
- Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 313, 314. — 750 с. (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |