Часоўня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Часоўня на Салавецкіх астравах

Часо́ўня (па-руску часо́внѧ) — невялікая праваслаўная, хрысьціянская пабудова для правядзеньня царкоўных службаў і духоўных трэбаў. Часоўня ня мае алтару. Царкоўныя службы праводзяцца часам, што адрозьнівае часоўню ад храму, дзе службы павінныя весьціцся пастаянна. Адсюль і назва часоўні, бо службы вядуцца часова, а не пастаянна.

Праваслаўная часоўня — гэта асобнае памяшканьне ў местах, вёсках, каля могілкаў, на вакзалах, дарогах. Часоўня можа быць пабудаваная ў важным месцы, дзе была значная падзея грамадзкага жыцьця.

У стараабрадніцтве часоўня зьяўляецца маленнаю.

У каталікоў часоўня — капліца.