Перайсьці да зьместу

Часовы рабоча-сялянскі ўрад ССРБ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Склад Часовага рабоча-сялянскяга ўраду ССРБ на 19 студзеня 1919[1]
Старшыня часовага рабоча-сялянскі ўрад ССРБ Зьміцер Жылуновіч
па земляробстве Аляксандар Андрэеў
па дзяржкантролю Станіслаў Берсон
па камісарыяту працы Восіп Дыла
па ўнутраных справах Сямён Іваноў
камісар па харчаваньні Майсей Калмановіч
па юстыцыі Аляксандар Квачанюк
старшыня ЦэнтарПалонУцёкаў Рыгор Найдзянкоў
старшыня СаўНарГасу Рычард Пікель
па ахове здароўя Іларыён Пузыроў
па фінасавых справах Ісак Рэнгольд
па Камісарыяце пошты і тэлеграфу Карл Разэнталь
па Камісарыяце шляхоў зносінаў Іван Савіцкі
па замежных справах Усевалад Фальскі
па народнай асьвеце Аляксандар Чарвякоў
па сацыяльным забесьпячэньні Зьміцер Чарнушэвіч
па нацыянальных справах Фабіян Шантыр
старшыня надзвычайнай камісіі ССРБ Віктар Яркін

Часовы рабоча-сялянскі ўрад ССРБ — першы беларускі савецкі ўрад.

1 студзеня 1919 быў абнародаваны Маніфэст Часовага Рабоча-Сялянскага Ўраду Савецкай Беларусі пра ўтварэньне Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі Беларусі, пра стварэньне мясцовых нацыянальных органаў самакіраваньня, пра фармаваньне беларускіх вайсковых адзінак[2]. Гучалі нават прапановы аб неадкладным стварэньні беларускага ўраду, але яны былі адхіленыя з боязі «перасаліць» у такой рызыкоўнай задуме і сапсаваць усю справу. 7 студзеня Часовы рабоча-сялянскі ўрад ССРБ пераехаў у Менск.

  1. ^ Беларусь вчера. Отцы БССР: первая кровь Сергей Крапивин
  2. ^ Турук Ф. Белорусское движение.- М., 1921.- С. 125—129. (рас.)