Перайсьці да зьместу

Часночніца звычайная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Часночніца звычайная
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаЗемнаводныя
ПадклясаДугапазванковыя
АтрадБясхвостыя
СямействаЧасночніцы
РодЧасночніцы
ВідЧасночніца звычайная
Бінамінальная намэнклятура
Pelobates fuscus

Часночніца звычайная (Pelobates fuscus) — земнаводнае сямейства часночніцаў.

Даўжыня цела 4-6 см, маса 6-20 г. Цела авальнае, зьлёгку пляскатае. Морда круглаватая, лоб пукаты. Канечнасьці адносна кароткія. Скура гладкая. Адметнай прыкметай зьяўляецца вэртыкальна пастаўленая шчылінападобная зрэнка і вельмі вялікі лапатападобны цьвёрды жаўтаваты пятачны бугарок. Афарбоўка няяркая, верх сьветла-шэры, іншы раз цёмна-шэры, з жаўтаватым або бурым адценьнем, на гэтым фоне вызначаюцца цёмна-аліўкавыя, цёмна-карычневыя або чорныя з чырвонымі кропкамі плямы рознай формы і велічыні; ніз сьветлы (шаравата-белы) зь невялікай жаўцізной, зь цёмнымі плямкамі, іншы раз і без іх. Шматлікія скурныя залозы выдзяляюць ядавіты сакрэт, які мае пах часнаку (адсюль і назва). Лічынкі (апалонікі) часночніцаў вельмі буйныя: даўжыня разам з хвастом дасягае 10 см і больш.

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]