Чарнільны сьцяг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Момант узьняцьця сьцягу, на шосьце Абрагам Адан

Чарнільны сьцяг (па-габрэйску: דֶּגֶל הַדְּיוֹ, Дэгель ГаДыё) — самаробны сьцяг Ізраілю, узьняты ў часе араба-ізраільскай вайны 1948 року ў гонар узяцьця Ум Рашрашу.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скульптура Бэрнарда Рэдэра

5 сакавіка 1949 Ізраіль распачаў апэрацыю «Уўда», апошні ваенны манэўр вайны. 10 сакавіка Армія абароны Ізраілю дасягнула берагоў Чырвонага мора на захад ад Акабы і бяз бою заняла места Ум Рашраш на месцы біблійнага Элату. У апэрацыі бралі ўдзел брыгады «Нэгеў» і «Галані». Выявілася, што яны ня маюць з сабой ізраільскага сьцягу, тады жаўнеры зрабілі яго зь белай тканіны, намалявалі чарніламі дзьве паласы і прышылі Зорку Давіда, вырваную з мэдыцынскай аптэчкі. Узьняў «чарнільны» сьцяг камандзір 8-га батальёну «Нэгеву» Абрагам Адан[1].

У Эйляце пастаўленая бронзавая скульптура ў гонар гэтай падзеі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Davison, Phil (5 кастрычніка 2012) General Avraham Adan: Soldier who raised the 'Ink Flag' that signalled the birth of Israel (анг.) Obituaries. Independent. Праверана 20 жніўня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чарнільны сьцягсховішча мультымэдыйных матэрыялаў