Чалец
Чале́ц, нача́льнік (ад «чало», «на чале») — гэта асоба, у падпарадкаваньні якой знаходзяцца іншыя асобы, або асоба ўзначальвае арганізацыю, установу і да т. п. Арганізацыі, якія маюць розныя падразьдзяленьні, маюць чальцоў у кожным з гэтых падразьдзяленьняў; часта такіх чальцоў называюць паводле сфэры адказнасьці іхняга аддзелу мэнэджарамі, прыкладам: мэнэджар па якасьці, мэнэджар па сувязях ці мэнэджар па дызайне. Галоўным над усімі чальцамі арганізацыі ёсьць генэральны чалец(d).
Слова «чалец» у беларускую мову ўпершыню ўвёў Вацлаў Ластоўскі ў сваім «расейска-крыўскім слоўніку». Тады ён прапанаваў яго як альтэрнатыву ўдзельніку аб’яднаньня, таварыства ды інш. Аднак з уздымам нацыянальна-адраджэнскага руху ў 80-90-х роках XX стагодзьдзя ўдзельнікаў такіх арганізацый сталі называць сябрамі. Часам у сучасным ужытку чальца дагэтуль блытаюць са звычайным сябрам.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пацюпа, Юры (19 траўня 2020) Што значыць слова чалец? З жыцьця моўных фантомаў. Arche. Праверана 26 ліпеня 2024 г. Архіўная копія ад 4 лістапада 2021 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |