Перайсьці да зьместу

Чакавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чакавец
харв. Čakovec
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Харватыя
Жупанія Меджымурская жупанія
Першыя згадкі 1328
Горад з 1579
Геаграфія
Плошча 76,9 км²
Вышыня НУМ 156 м
Часавы пас
Каардынаты 46°23′ пн. ш. 16°26′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 27 122 чал. (2021)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +385 4
Паштовы індэкс HR-40 000
Лічбавы клясыфікатар ČK
Нумарны знак ČK
Сайт www.cakovec.hr
Чакавец на мапе Харватыі
Чакавец
Чакавец
Чакавец

Ча́кавец (па-харвацку: Čakovec) — горад у Харватыі, у паўночнай частцы краіны. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад Меджымурскай жупаніі. Насельніцтва — 15 790 чалавек (2001).

Геаграфія і транспарт

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Чакавец разьмешчаны ў самым паўночным рэгіёне краіне — міжрэччы рэк Дравы і Муры, вядомым як Меджымур’е. Другі з самых паўночных гарадоў краіны пасьля гораду Мурска Срэдзішчэ.

За 7 кілямэтраў на захад і за 20 кілямэтраў на поўнач ад гораду праходзіць граніца са Славеніяй, за 20 кілямэтраў на ўсход — граніца з Вугоршчынай.

За 12 кілямэетраў на поўдзень ад Чакаўца знаходзіцца горад Вараждзін, за 15 кіляметраў на поўнач — Мурска Срэдзішчэ.

Праз горад праходзіць аўтамабільная шаша, якая вядзе з Вугоршчыны ў Вараждзін і Заграб, а таксама некалькі чыгунак, што вядуць у суседнія гарады Харватыі, Вугоршчыны і Славеніі. У трох кілямэтрах ад горадву знаходзіцца невялікі аэрапорт, здольны прымаць малыя самалёты.

Сэцэсыйны палац
Замак Зрынскіх

У рымскія часы на месцы сучаснага гораду разьмяшчаўся ўмацаваны лягер Акуама.

Упершыню пад сваёй сучаснай назвай горад згаданы ў 1328 годзе. Назва паходзіць ад прозьвішча вугорскага князя Дзьмітрыя Чакі, які пабудаваў у XIII стагодзьдзі драўляную вежу, што атрымала яго імя, якое потым перайшло на ўвесь горад.

У 1466 годзе ўлада над горадам перайшла да знатнага княжацкага роду Зрынскіх, пасьля чаго Чакавец пачаў бурна разьвівацца. У 1579 годзе Чакавец атрымаў гарадзкія прывілеі.

У 1738 годзе горад быў разбураны землятрусам, а ў 1741 годзе пацярпеў ад вялікага пажару. У 1848 годзе быў далучаны да Харватыі, якая мела аўтаномію ў складзе Аўстра-Вугоршчыны.

Пасьля Першай сусьветнай вайны разам з усёй Харватыяй Чакавец увайшоў у склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, а пазьней — у склад Югаславіі. У 1941—1945 гадах быў акупаваны вугорскай арміяй. З 1991 года — у складзе незалежнай Харватыі.

Паводле перапісу 2001 году насельніцтва горада складае 15 790 чалавек, разам з прыгарадамі насельніцтва агламэрацыі — 30 455 чалавек. Пераважная большасьць насельніцтва — харваты (93 %), самай буйной нацыянальнай меншасьцю зьяўляюцца цыгане — 3,6 %.

Чакавец — разьвіты індустрыяльны горад. Галоўныя галіны прамысловасьці — вытворчасьць тэкстылю, абутку, мэталяапрацоўка, паліграфія, харчовая і хімічная прамысловасьць.

Царква Сьв. Мікалая
  • Замак Зрынскіх — добра захаваны замак сям’і Зрынскіх. Цяпер у ім разьмешчаны музэй Меджымур’я.
  • Сэцэсыйны палац — палац у стылі венскага сэцэсіёну.
  • Храм Сьв. Мікалая.

Гарады-партнёры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Чакавецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў