Чайнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Чайнік на пліту

Ча́йнік, гарба́тнік — невялічкая кухонная прылада для гатаваньня вады ў мэтах прыгатаваньня гарбаты ці іншых гарачых напояў. Чайнікі могуць быць электрычныя альбо прыстасаваныя да выкарыстаньня на пліце.

Чайнік мае носік і (звычайна) накрыўку, але бываюць чайнікі бяз накрывак, куды вада заліваецца праз носік. У некаторых чайніках да носіка прыладжаны сьвісток, які сыгналізуе, калі вада кіпіць.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чайнікі прыйшлі да нас разам з гарбатай. Зьявіліся яны ў Эўропе напачатку XVI стагодзьдзя, прыйшоўшы з Кітаю. Новая пакаленьне чайнікаў — электрычных — зьявілася ў Японіі ў 1992 годзе. Масавы выраб электрачайнікаў на кантактнай падстаўцы распачаўся ў Ізраілі ў 1994 годзе.

Тыпы чайнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чайнік для плітаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ён прадстаўляе сабой звычайную мэталёвую ёмістасьць (з носікам, клямкай ды накрыўкай). Вада гатуецца за кошт цяпла ад газавае ці электрычнае пліты. Сьвісток на канцы носіка чайніка падае сыгнал прыгатаваньня вады дзякуючы струмені пары.

Электрычны чайнік

Паходны чайнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Такі чайнік яшчэ называюць вогнішчавым (выкарыстоўваецца на вогнішчы) — галоўныя адрозьненьні заключаюцца ў асаблівасьцях яго прыстасаваньня — у паходных умовах на адкрытым агні.

Электрычны чайнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Такі чайнік працуе па прынцыпе награваньня ўнутранай крыніцы цеплавой энэргіі (сьпіраль або дыск), які працуе ад электрычнасьці. Гэтыя чайнікі забясьпечваюцца прыладамі аўтаматычнага адлучэньня пры кіпеньні. Асноўны матэрыял для вытворчасьці — плястык, радзей — мэталы ці кераміка.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Чайніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў