Чайка шызая
| Чайка шызая | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Сеўцападобныя |
| Сямейства | Чайкавыя |
| Род | Чайкі |
| Від | Чайка шызая |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Larus canus | |
Шызая чайка (Larus canus) — від птушак зь сямейства чайкавых (Laridae).
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дарослая шызая чайка зьнешне вельмі падобная да маеўкі і дасягае велічыні да 43 см з размахам крылаў каля 120 см. Яе вага складае ад 300 да 550 г. апярэньне шызай чайкі мае белы колер, а верхні бок крылаў — шэры. Канцы крылаў — чорна-белыя, дзюба і лапкі пафарбаваныя ў жоўта-зялёны колер. Маладняк набывае гэтую афарбоўку толькі ва ўзросьце трох гадоў. Самкі і самцы зьнешне не адрозьніваюцца. Працягласьць жыцьця шызай чайкі можа дасягаць 25 гадоў. Яе крык гучыць як «кі-э» або «кі-а».
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шызая чайка жыве галоўным чынам на ўзьбярэжжы мораў і толькі зрэдку сустракаецца ва ўнутранаканынэнтальных вадаёмах. Сустракаецца ў Эўразіі і Паўночнай Амэрыцы. Яе шчыльнасьць даволі высокая ў Паўночнай і Цэнтральнай Эўропе. Некаторыя шызыя чайкі на зімоўку мігруюць у Міжземнамор’е ці Паўночную Афрыку.
Падвіды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |