Перайсьці да зьместу

ЦЭЦ-4 (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Цэц-4 (Менск)»)
ЦЭЦ-4

ЦЭЦ-4 — філія РУП «Менскэнэрга», прадпрыемства энэргетыкі ва ўсходняй частцы Менску, за мяжой Менскай кальцавой аўтадарогі. Зьяўляецца асновай цеплафікацыйнага комплексу заходняй і паўднёва-заходняй частак сталіцы. Забясьпечвае цяплом 48% жыхароў Менску.

За год станцыя вырабляе 4,8-5 млн. Гкал цяпла. Вызначаная магутнасьць цеплаэлекстрацэнтралі: электрычная — 1035 МВт, цеплавая — 1519 Гкал/гадз.

На станцыі ўсталяваны тры цеплафікацыйныя турбаагрэгаты агульнай магутнасьцю 280 МВт і тры энэргаблёкі па 250 МВт на зьверхкрытычныя парамэтры пары. Станцыя мае рознатыповае абсталяваньне з рознымі тэрмінамі эксплюатацыі. У зоне цеплазабесьпячэньня ад ЦЭЦ-4 усталявана пяць пікавых вадагрэйных кацельняў Менскіх цеплавых сетак, якія працуюць з ЦЭЦ у адзіным тэхналягічным высокаэканамічным комплексе.

ЦЭЦ працуе па цеплавым графіку нагрузак, а таксама прыцягваецца да рэгуляваньня электрычнай нагрузкі ў гадзіны дзённага і вячэрняга максымумаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]