Цэруляплязьмін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Цэруляплязьмін

Цэруляплязьмінбялок (глікапратэін), які ўтрымлівае медзь і прысутнічае ў плязьме крыві. У цэруляплязьміне ўтрымоўваецца каля 95 % агульнай колькасьці медзі сыроваткі крыві чалавека. Прыроджаны дэфіцыт цэруляплязьміну прыводзіць да дэфэктаў разьвіцьця галаўнога мозгу і печані. Быў апісаны ў 1948 годзе[1].

Фізычныя ўласьцівасьці цэруляплязьміну чалавека[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэруляплязьмін чалавека, дзякуючы ёнам медзі, якія ўваходзяць у яго склад, мае блакітны колер. Сярэдняя малекулярная маса вагаецца ў дыяпазоне 150 000-160 000 г / моль[2]. На адну малекулу прыходзіцца 6-7 іёнаў медзі (Cu2+).

Да ўкараненьня медзі ў бялок ён называецца апацэруляплязьмін, пасьля — халацэруляплязьмін.

Асноўныя амінакіслоты цэруляплязьміну: аспарагінавая, глутамінавая, трэанін, гліцын, лейцын.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Holmberg CG, Laurell C-B Investigations in serum copper. II. Isolation of the Copper containing protein, and a description of its properties // Acta Chem Scand. — 1948. — Vol. 2. — P. 550–56. — DOI:10.3891/acta.chem.scand.02-0550
  2. ^ Неорганическая биохимия / под редакцией Г.Эйхгорна, пер. с англ. — М.: Мир, 1978. — Т. 1.