Цела Божае (фільм, 2019)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Цела Божае
Boże Ciało
Жанр псыхалягічная драма
Рэжысэр Ян Камаса
Прадусар
  • Лешэк Бодзак
  • Анэта Цэбуля-Гікінботэм
Сцэнарыст Матэўш Пацэвіч
У ролях
Кампазытар Яўген і Саша Гальперыны
Апэратар Пётар Сабацінскі
Мантаж Пжэмыслаў Хрусьцялеўскі
Вытворчасьць Aurum Film
Дата выхаду 29 жніўня 2019 (1 год таму)
Час 116 хв.
Краіна
  • Польшча
  • Францыя
Мова польская
Бюджэт $1,3 млн[1][2]
Прыбытак $8 млн[1][3]
Старонка на IMDb

«Це́ла Бо́жае» (па-польску: Boże Ciało) — польскі драматычны фільм 2019 року рэжысэра Яна Камасы[4]. Кандыдат ад Польшчы на атрыманьне прэміі Акадэміі за найлепшы замежны фільм-2020[5][6].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Information icon.svg Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Фільм заснаваны на сапраўднай гісторыі[7]. Падчас адбыцьця пакараньня ў моладзевай калёніі за ўчыненьне забойства 20-гадовы Даніель перажывае духоўнае перамяненьне і хоча паступіць у сэмінарыю, аднак злачынцы ня могуць стаць сьвятарамі. Пасьля ўмоўна-датэрміновага вызваленьня Даніеля накіроўваюць працаваць на тартак у незнаёмае мястэчка. Аднак Даніель замест гэтага выдае сябе за ксяндза і становіцца капланам у мясцовым касьцёле. З часам ён пачынае заваёўваць давер мясцовых парафіянаў, але крымінальнае мінулае зьнянацку нагадвае пра сябе…

Information icon.svg Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актор Роля
Барташ Беленя Даніель Даніель
Аляксандра Канечная Лідзія дзячка Лідзія
Эліза Рыцэмбэль Марта Марта
Томаш Земтэк Пінчэр Пінчэр
Барбара Кужай удава
Зьдзіслаў Вардэйн ксёндз-пробашч
Лукаш Сімлят ксёндз Томаш ксёндз Томаш
Лешэк Ліхота войт мястэчка

Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большай часткай здымкі адбываліся ў вёсцы Ясьлісцы Падкарпацкага ваяводзтва. Сцэна на закінутай барцы зьнятая на Ружнаўскім возеры(pl) ў вёсцы Табашовай Малапольскага ваяводзтва[7].

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Barraclough, Leo (7 сьнежня 2019) Poland’s Oscar Entry ‘Corpus Christi’ Scores at Home and in International Markets(анг.) Festivals. Variety. Праверана 28 студзеня 2020 г.
  2. ^ Grynienko, Katarzyna (11 чэрвеня 2018) PRODUCTION: Jan Komasa Shoots Corpus Christ(анг.). FilmNewEurope. Праверана 28 студзеня 2020 г.
  3. ^ Corpus Christi(анг.). Box Office Mojo. Праверана 28 студзеня 2020 г.
  4. ^ Boże Ciało(італ.). Giornate degli Autori. Праверана 28 студзеня 2020 г.
  5. ^ Barraclough, Leo (13 верасьня 2019) Toronto Title ‘Corpus Christi’ Picked as Poland’s Candidate in Oscar Race(анг.) Awards. Variety. Праверана 28 студзеня 2020 г.
  6. ^ Oscary 2020. «Boże Ciało» Jana Komasy zostało nominowane!(пол.). Gazeta.pl (13 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020 г.
  7. ^ а б Sekuła, Natalia (24 кастрычніка 2019) Film «Boże Ciało», który ma szansę na Oscara, kręcono w Tabaszowej. Odnaleźliśmy słynną barkę(пол.). Dobry Tygodnik Sądecki. Праверана 28 студзеня 2020 г.
  8. ^ Franklin, Anna (23 верасьня 2019) FNE at Gdynia Polish Film Festival 2019: Prize Winners(анг.) FilmNewEurope Праверана 28 студзеня 2020 г.
  9. ^ The prized and the popular films at RIFF were screened on the last day(анг.). Reykjavík International Film Festival. Праверана 28 студзеня 2020 г.
  10. ^ Stamets, Bill (25 кастрычніка 2019) Chicago International Film Festival awards top prize to French love story ‘Portrait of a Lady on Fire’(анг.). Chicago Sun-Times. Праверана 28 студзеня 2020 г.
  11. ^ Obara, Marcin (16 лістапада 2019) Polish actor wins Best Actor award at Stockholm film festival(анг.). The first news. Праверана 28 студзеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]