Царква Сьвятога Міхаіла (Кейля)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Царква сьвятога Міхаіла (Кейля)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасьць
Царква сьвятога Міхаіла
Mihkli kirik
Кейльская царква
Кейльская царква
Краіна Эстонія
Мястэчка Кейля, Хар’юмаа
Каардынаты 59°18′28.02″ пн. ш. 24°25′47.09″ у. д. / 59.3077833° пн. ш. 24.4297472° у. д. / 59.3077833; 24.4297472Каардынаты: 59°18′28.02″ пн. ш. 24°25′47.09″ у. д. / 59.3077833° пн. ш. 24.4297472° у. д. / 59.3077833; 24.4297472
Канфэсія Лютэранства
Тып будынка царква
Дата заснаваньня XIV стагодзьдзе
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Царква сьвятога Міхаіла на мапе Эстоніі
Царква сьвятога Міхаіла
Царква сьвятога Міхаіла
Царква сьвятога Міхаіла
Commons-logo.svg Царква сьвятога Міхаіла на Вікісховішчы

Царква́ сьвято́га Міхаі́ла (па-эстонску: Keila Mihkli kirik) — збор Эстонскай эвангельска-лютаранскай царквы. Знаходзіцца ў мястэчку Кейля па адрасе Палдыская шаша, 2. Гэта найвялікшая сярэднявечная царква ў павеце Хар’юмаа[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакладны час пабудовы царквы невядомы, аднак меркавана яе ўзьвядзеньне пачалося адразу пасьля падпарадкаваньня паўночнай Эстоніі каралю Даніі. Вядома, што ў 1280 року на Кейльскім пагорку было скончанае будаўніцтва вялікае чатырохвугольнае капліцы, якая цяпер складае алтарную частку сучаснага будынку.

Астатняя частка будынку, імаверна, паўстала ў першай палове XIV стагодзьдзя. Гэта быў звычайны простакутны ў пляне будынак з адзіным уваходам з заходняга боку.

У другой палове XV стагодзьдзя царква была рэканструяваная, з заходняга боку пастаўленая масіўная вежа, у царкве пастаўлены арган.

У 1558 року, падчас Лівонскай вайны, царква зруйнаваная, начыньне разрабаванае. Аднаўленьне працягвалася да 1596 року. У 1632 року царкве падараваны алтар, зроблены талінскім майстрам Тобіясам Гайнцам. У 1843 зь Нямеччыны быў прывезены новы арган; у 1914 Аўгуст Тэркман павялічыў яго ўдвая і перанёс з паўночнага на заходні балькон. У 1997 року з дапамогай мясцовых уладаў, кампаніяў і прыватных асобаў арган быў абноўлены.

У 1851 року была дададзеная псэўдагатычная вежа.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ St. Michael’s Church in Keila(анг.) Harjumaa Turism. Праверана 6 верасьня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Царква Сьвятога Міхаіла (Кейля)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Eesti kultuurimälestis.jpg Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  2749