Царква Сьвятога Юрыя (Альба)
Царква Сьвятога Юрыя — праваслаўны храм у в. Альба Івацэвіцкі раён, на могілках. Помнік народнага дойлідзтва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ведамасьці царквы за 1931 г. значыцца дата пабудовы 1692 г. Паводле іншых пісьмовых крыніц, царква ў в. Альба была пабудавана ў 1790 г. на сродкі прыхаджан. У 1904 г. перабудавана. У 1908 г. да царквы была прыбудавана званіца. Капітальны рамонт быў праведзены ў 1923 г. Да 1993 г. царква не дзейнічала.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прамавугольны зруб і 5-сьценны алтарны прыруб накрыты агульным вальмавым дахам, які над апсыдай завершаны цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Да апсыды далучана адна бакавая рызьніца. На галоўным фасадзе ўзвышаецца 2-ярусная чацьверыковая званіца, завершаная шатром з макаўкай. Будынак накрыты агульным 2-схільным ґонтавым дахам з застрэшкамі й хвалямі ў месцы злучэньня галоўнага й апсыднага зрубаў. Гарызантальна ашаляваныя сьцены прарэзаны арачнымі праёмамі, расчлянёны брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках, вуглы аздоблены руставанымі лапаткамі. Уваход вылучаны 2-схільным 2-слуповым ґанкам.
Інтэр'ер
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малітоўная зала перакрыта драўляным корабавым скляпеньнем, у яе фігурнай аркай раскрываецца ґалерэя хораў, апсыда вылучана драўляным іканастасам з разнымі пазалочанымі царскімі варотамі. Абраз 19 ст. «Маці Божая Адзігітрыя».