Перайсьці да зьместу

Царква Казанскага абразу Божай Маці (Мурава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Царква Казанскага абразу Божай Маці
Краіна Беларусь
Вёска Мурава
Каардынаты 52°38′49.2″ пн. ш. 24°13′42.1″ у. д. / 52.647° пн. ш. 24.228361° у. д. / 52.647; 24.228361Каардынаты: 52°38′49.2″ пн. ш. 24°13′42.1″ у. д. / 52.647° пн. ш. 24.228361° у. д. / 52.647; 24.228361
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Берасьцейская 
Тып будынка царква
Дата заснаваньня 1996
Апошні плябан Антоні Кажаноўскі[1]
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Царква Казанскага абразу Божай Маці на мапе Беларусі ±
Царква Казанскага абразу Божай Маці
Царква Казанскага абразу Божай Маці
Царква Казанскага абразу Божай Маці
Царква Казанскага абразу Божай Маці
Царква Казанскага абразу Божай Маці
Царква Казанскага абразу Божай Маці

Царква́ Каза́нскага абра́зу Бо́жай Ма́ці — праваслаўны храм у Мураве Берасьцейскае япархіі, асьвечаная 21 ліпеня 1996 року, у дзень памяці Казанскага абразу Божай Маці.

Прыкладна ў 1800 року ў Мураве айцец Антоні Клачкоўскі збудаваў царкву, якая неўзабаве згарэла. Другая царква, збудаваная ў 1855 року і асьвечаная ў гонар Сьвятой Тройцы, была зруйнаваная Саветамі ў 1964, а на ейным месцы пастаўлены вясковы клюб.

Сучасная царква паўстала на ахвяраваньні вернікаў і пры фінансавай падтрымцы мясцовага калгасу імя Калініна. Будаўніцтва пачалося ў 1990 року пасьля стварэньня Сьвята-Траецкага прыходу і першых ахвяраваньняў. Для пабудовы было абранае новае месца паміж вёскамі Мурава і Навасёлкі. 21 ліпеня 1996 царква была асьвечаная ў гонар Казанскага абразу Божай Маці

У 2013 годзе праведзены капітальны рамонт.

  1. ^ Пружанское благочиние (рас.) Ekklisia.by. Берасьцейская япархіяПраверана 7 лістапада 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000629