Перайсьці да зьместу

Хінтыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хінтыла
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 606
Памёр 20 сьнежня 639,
Нашчадкі Tulga[d]

Хінтыла, Кінтыла (лац. Chintila, Cintila[1]; ? — 20 сьнежня 639) — кароль вэстготаў (з 636)[2].

Стаў каралём па тым, як яго папярэднік Сісенанд памёр у 636 годзе. Няма зьвестак, ці быў у сваяцтве з папярэднім каралём і якім спосабам яго зьмяніў[3].

Cклікаў два царкоўныя саборы ў Таледа: Пяты Таледзкі сабор у 636 годзе і Шосты Таледзкі сабор у 638 годзе. Шосты Сабор абмяркоўваў такія тэмы, як царкоўныя правілы, абыходжаньне з жыдамі і законы каралеўства датычна правоў грамадзянаў і права ўласнасьці. Таксама абмяркоўвалася кваліфікацыя каралёў, у выніку чаго пастанавілі, што каралём можа быць толькі чалавек вэстгоцкага шляхетнага паходжаньня[4].

  1. ^ Abellán C. A. Latin vulgaire, latin tardif VII. — Universidad de Sevilla, 2006. P. 223.
  2. ^ Kelly M. J. The Visigothic Kingdom: The Negotiation of Power in Post-Roman lberia. — Amsterdam University Press, 2020. P. 257—272.
  3. ^ Collins R. Early medieval Spain: Unity in Diversity, 400—1000 (2nd ed.). — New York, NY: St. Martin’s Press, 1995. P. 120.
  4. ^ Heather P. The Goths. — Oxford, UK: Blackwell Publishers, 1998. P. 283—284.